Мінэнерга Расіі чакае запуску газаправода Паўночны паток — 2 да канца 2020 года, яго дабудуе судна Акадэмік Чэрскі. Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак, перадае ТАСС.

«Да канца 2020 года Паўночны паток — 2 будзе запушчаны. Адзін з варыянтаў — гэта судна, якое цяпер знаходзіцца на Далёкім Усходзе. Але спатрэбіцца некаторы час на падрыхтоўку», — сказаў Новак.

Будаўніцтва газаправода спынілася з-за санкцый ЗША супраць «Паўночнага патоку — 2» і «Турэцкага патоку». Яны датычацца ўсіх кампаній, якія спрыяюць будаўніцтву расійскіх газаправодаў. Пасля іх увядзення швейцарская кампанія Allseas, якой належаць суды-трубаўкладчыкі, спыніла усе працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0