Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка могуць правесці тэлефонную размову для ўрэгулявання газавых пытанняў, калі палічаць гэта неабходным. Пра гэта ў пятніцу паведаміў журналістам прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.

«Там ёсць некаторы цэйтнот, бо застаюцца неўрэгуляваныя пытанні. Але кантакты вядуцца, і мы чакаем, што калі прэзідэнты палічаць неабходным, яны стэлефануюцца да канца года», — сказаў Пяскоў.

20 снежня стала вядома пра канцэптуальную дамоўленасць Расіі і Беларусі па пастаўках нафты і газу. Лукашэнка заявіў, што ў 2020 годзе краіна мае намер закупіць у РФ каля 20 млрд куб. м газу і 24-25 млн тон нафты.

Дакладную цану на газ бакі планавалі вызначыць у найбліжэйшы час. Паводле слоў Лукашэнкі, у цэлым яна застанецца на ўзроўні гэтага года ($ 127 за 1 тыс. куб. м)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0