kremlin.ru

kremlin.ru

Расія і Беларусь маюць добрыя шанцы выйсці на падпісанне праграмы дзеянняў Саюзнай дзяржавы ўжо ў пачатку наступнага года. Пра гэта «Ізвестіям» распавёў пасол Расіі ў Мінску Дзмітрый Мезенцаў.

Пры гэтым пытанне аб цане на газ выведзена за дужкі перамоваў. На думку экспертаў, перанос праблематычных у двухбаковых адносінах тэм дае шанцы на поспех паглыблення інтэграцыі.

Першапачаткова дакумент пад назвай «Праграма дзеянняў Беларусі і Расіі па рэалізацыі палажэнняў дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы» кіраўнікі дзвюх краін Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка павінны былі падпісаць 8 снежня, а затым 20-га. Аднак абодва разы гэтага не адбылося.

Мезенцаў упэўнены, што ёсць шанцы выйсці на дамову ў пачатку 2020 года, хоць бакі спецыяльна спяшацца з гэтым не будуць.

«У нас няма неабходнасці ладзіць нейкую гонку або штучнае спаборніцтва — паспець за адзін дзень ці за адзін тыдзень. Нашмат важней не ўпусціць змястоўныя моманты і прынцыповыя інтарэсы абодвух бакоў», — указаў пасол.

Дыпламат таксама падкрэсліў, што рэалізацыя дарожных карт ідзе «пакетным прынцыпам».

Тым не менш з самага пачатку змест дарожных карт не выносілі ў публічную прастору. Гэта нараджала здагадкі, што ў адносінах дзвюх краін, магчыма, не ўсё гладка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0