Фота Дзмітрыя Брушко
У Мінску сёння было шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак. Каля тысячы казачных персанажаў прайшлі па цэнтральным праспекце, піша Tut.by.
У адной кампаніі з Дзядамі Марозамі і Снягуркамі ішлі спартсмены, школьнікі і работнікі сталічных прадпрыемстваў. Святочнае шэсце з плошчы Незалежнасці дайшло да Кастрычніцкай, - проста па праспекце.
А на Кастрычніцкай плошчы было прадстаўленне «Навагодні зарапад». Казку будуць паўтараць: кожны дзень з 29 снежня па 5 студзеня. Пачатак спектакляў у 19.00 і 21.00.
0
0
0
0
0
0