29.12.2019 / 20:28

У 33 гады забіў сябе мастак Захар Кудзін 15

Сёння пайшоў з жыцця беларускі мастак Захар Кудзін. Пра гэта паведамляюць яго сябры ў фэйсбуку.

Кудзін скочыў з дзявятага паверха, распавёў тэлеканалу «Белсат» рэжысёр Максім Швед.

Захар Кудзін нарадзіўся ў Мінску ў 1986 годзе. У 2007 скончыў Мінскі каледж мастацтваў імя Глебава. Удзельнік беларускіх і міжнародных выстаў; у 2011 — 2013 гадах выстаўляўся ў ЗША. Работы Кудзіна знаходзяцца ў прыватных калекцыях Еўропы, Азіі і Амерыкі.

У 2015 і 2016 годзе Захар Кудзін стаў канкурсантам праекта «Восеньскі салон» з Белгазпрамбанкам.

Мастак і жывапісец быў аўтарам маштабных работ, выкананых у шырокай экспрэсіўнай манеры. Жыў і працаваў у Мінску.

Ён быў наймаладзейшым мастаком, чыя праца захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

Праца Захара Кудзіна з калекцыі Нацыянальнага мастацкага.

NN.by

13
Хлопец з Лучына / Адказаць
29.12.2019 / 19:13
Сьветлая памяць таленавітаму чалавеку. Будзем памятаць. Памяць пра Захара застанецца на вякі і ў яго творчасці.
6
мясцовы2 / Адказаць
29.12.2019 / 19:37
А яшчэ ён зняўся ў ільме "Чыстае мастацтва"
3
Васіль / Адказаць
29.12.2019 / 20:45
Што ж так, чалавеча? Нашто?
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру