У 2019 годзе ў ЗША зарэгістравалі 41 масавае забойства, калі гінулі чатыры і больш чалавекі. У 33 з гэтых выпадках злачынцы выкарыстоўвалі ў якасці сродку забойства агнястрэльную зброю.
Гэтую статыстыку сабрала амерыканскае інфармацыйнае агенцтва Associated Press супольна з газетай USA Today і Паўночна-Усходнім універсітэтам. Агульная колькасць ахвяр такіх масакраў склала 211 чалавек.
У большасці з гэтых выпадкаў злачынцы забівалі людзей свайго ж кола. Матывамі былі сямейныя сваркі, наркотыкі і бандытызм. У іншых выпадкаў забівалі калег па працы, навучанні.
У Амерыцы колькасць забойстваў застаецца найвышэйшай сярод развітых краін.
У Беларусі за 2019 год не было ніводнага выпадку масавага забойства, дзе б загінулі чатыры і больш людзей. Але наша краіна была ўзрушаная забойствам у Стоўбцах, дзе школьнік забіў настаўніцу і іншага школьніка.