Беларусі і Расіі засталося ўзгадніць пытанні па газе, нафце і падатках у інтэграцыйным пакеце. Пра гэта паведаміў першы намеснік прэм'ера Дзмітрый Круты ў інтэрв'ю БТ-1.

«Тры пытанні, якія былі пазначаныя пасля апошняй сустрэчы прэзідэнтаў у Санкт-Пецярбургу, на сёння застаюцца. Гэта газ, нафта і пэўныя пытанні па падатковай карце. Астатні пакет ужо ўзгоднены. Спадзяёмся, што да канца года будзе нейкі кантакт на ўзроўні лідараў нашых краін, і яны вызначаць развязкі па гэтых тэмах. Аргументацыі бакоў зразумелыя, трэба проста прыняцце палітычнага рашэння», — сказаў Дзмітрый Круты.

Ён таксама падкрэсліў, што ў рамках інтэграцыі не плануецца адмаўляцца ад беларускага рубля і пераходзіць на іншую валюту.

«Такіх перамоў не вядзецца», — заявіў першы віцэ-прэм'ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0