З раніцы 30 снежня ў судах Мінска пачаліся працэсы над удзельнікамі мірных акцый пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй, якія адбыліся 7 і 8 снежня, паведамляе spring96.org
У судзе Ленінскага раёна меўся абыцца разгляд справы пісьменніка Уладзіміра Арлова. Яго адміністрацыйную справу па ч. 1 арт. 23.34 КаАП разглядае суддзя Марына Запаснік.
У зале сабралася шмат сябраў і паплечнікаў Уладзіміра Арлова, аднак сам гісторык знаходзіцца па-за межамі краіны. Ён хадайнічаў аб разглядзе справы ў яго адсутнасць.
Сведкі таксама ў працэс не з'явіліся. Суд прыняў рашэнне адкласці разгляд справы на 12 гадзін 10 студзеня.
На 9 і 10 студзеня адкладзены працэсы над Наталляй Ладуцька, Барысам Дуброўскім і Змітром Казловым (блогер Шэры кот). Таксама 10 студзеня працягнецца адзін з судоў у дачыненні да мовазнаўцы Пятра Садоўскага.