kremlin.ru

kremlin.ru

Уладзімір Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з Калядамі і Новым годам і выказаў надзею на працяг змястоўнага дыялогу і сумеснай працы па інтэграцыі, паведамляе ria.ru.

«Прэзідэнт Расіі павіншаваў з Калядамі і Новым годам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнку… Расійскі лідар выказаў надзею на працяг у наступным годзе змястоўнага дыялогу і канструктыўнай сумеснай працы па развіцці двухбаковага стратэгічнага партнёрства і прасоўванні ўзаемавыгадных інтэграцыйных працэсаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Паведамляецца таксама, што Пуцін сёння правядзе некалькі міжнародных тэлефонных размоў, уключаючы гутарку з Аляксандрам Лукашэнкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0