Некалькі дзён таму пісалася пра смерць двухгадовай дзяўчынкі — выхаванкі аднаго з дзіцячых садоў Бабруйска. А сёння, 30 снежня, стала вядома яшчэ пра аналагічную трагедыю. Здарылася яна ў ноч на 25 снежня: у вёсцы Каменка памёр пяцігадовы хлопчык.
Па інфармацыі «Камерцыйнага кур'ера», хлопчык памёр дома. Напярэдадні ён быў у дзіцячым садку, ніякіх трывожных сімптомаў у момант яго знаходжання ў дашкольнай установе выяўлена не было. Дрэнна малому стала ўжо дома.
Мама выклікала хуткую, але выратаваць дзіця не ўдалося.
Хлопчык жыў з мамай і бабуляй, бацькі ў разводзе. У мамы ён быў адзіным дзіцем.
СК праводзіць праверку.