У 2020 годзе электронны білет за 15 хвілін да адпраўлення можна будзе купіць на ўсе цягнікі рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній, паведамляе БелТА.

Раней для ўсіх цягнікоў дзейнічала абмежаванне — электронную рэгістрацыю можна было выканаць не пазней чым за гадзіну да адпраўлення цягніка з пачатковай станцыі. Цяпер на асобныя цягнікі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнэс-класа, абсталяваныя мабільнымі тэрміналамі кантролю дакументаў, можна без наведвання білетнай касы набыць квіток з электроннай рэгістрацыяй на сайце poezd.rw.by не пазней чым за 15 хвілін да адпраўлення цягніка са станцыі пасадкі пасажыра. Спіс цягнікоў размешчаны на сайце БЧ у раздзеле «Інфармацыя для пасажыраў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0