Невядомы мужчына скраў экшн-камеру з крамы ў Гродне, паведамляе Следчы камітэт.
Інцыдэнт здарыўся 25 снежня. Адзін з наведвальнікаў крамы электронікі на праспекце Купалы ў Гродне забраў камеру коштам 999,99 рублёў і выйшаў з крамы.
Праваахоўнікі лічаць, што зламыснік выкарыстаў бараду і акуляры, бо ведаў пра камеры відэаназірання.