У Судане прысудзілі да смерці 27 сілавікоў за катаванні і забойства ўдзельніка пратэстаў, настаўніка Ахмеда аль-Хаіра, паведамляе AP.

Прысуд стаў першым у справе аб забойствах больш за 200 удзельнікаў масавых пратэстаў.

Смерць школьнага настаўніка Ахмеда аль-Хаіра называюць сімвалам паўстання. Смерць пратэстоўцы наступіла з-за збіцця і катаванняў.

Нагадаем, раней у Судане адбыўся вайсковы дзяржаўны пераварот. Новая ўлада адкрыла крымінальную справу супраць прэзідэнта Амара аль-Башыра.

Пасля перавароту ў краіне пачаліся масавыя пратэсты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0