Зірніце, колькі людзей прыйшло падтрымаць Някляева ў судзе ФОТА

У Мінску працягваюцца адміністратыўныя працэсы па справах удзельнікаў акцый пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй. Сярод іншых, сёння судзілі літаратара і палітыка Уладзіміра Някляева. У суд яго прыйшлі падтрымаць дзясяткі калег і проста чытачоў.
У зале прысутнічалі былыя дэпутаты Вярхоўнага Савета Сяргей Антончык і Лявон Баршчэўскі, намесніца старшыні Беларускага ПЭН-Цэнтра Таццяна Нядбай, літаратар Язэп Янушкевіч.
Суддзя Марына Запаснік абвесціла пра перанос працэсу на 10 студзеня.
На той жа дзень перанесены суд над Уладзімірам Арловым. На 9 ці 10 студзеня адкладзеныя суды над Пятром Садоўскім і Ганнай Шапуцька, Барысом Дуброўскім, Наталляй Ладуцька, Аленай Янушкоўскай, Андрэем Хранковым, Максімам Урбановічам, Змітром Казловым, Віктарам Кавальковым ды іншымі ўдзельнікамі пратэстаў.
Каментары