Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што ўсе пытанні па газе з Украінай урэгуляваныя, а ўзаемныя прэтэнзіі паміж краінамі пасля падпісання новага пагаднення спыненыя. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, піша lenta.ru

«Газавы кантракт на наступныя пяць гадоў паміж Расіяй і Украінай — гэта кампраміс, які неабходна было знайсці», — лічыць Мядзведзеў. Паводле яго слоў, транзіт расійскага газу праз Украіну працягнецца «на ўмовах, якія задавальняюць усе бакі».

Прэм'ер таксама адзначыў, што падпісанне дакументаў азначае, што нават па самых складаных пытаннях Расія і Украіна могуць «размаўляць і дамаўляцца».

У аўторак, 31 снежня, стала вядома, што Расія і Украіна падпісалі ўсе пагадненні па газе. Дакументы, якія забяспечваюць транзіт расійскага газу праз Украіну, набываюць юрыдычную сілу, што азначае працяг транзіту ў Еўропу пасля 31 снежня 2019 года. Па словах кіраўніка «Газпрома» Аляксея Мілера, адначасова быў падпісаны «цэлы камплект пагадненняў і кантрактаў», які аднаўляе баланс інтарэсаў бакоў. У «Нафтагазе» заявілі, што кантракт на транзіт падпісаны па еўрапейскаму прынцыпе «пампуй або плаці»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0