Вечарам 16 снежня двое работнікаў птушкафабрыкі ў Шклоўскім раёне забілі і разабралі 251 кураня-бройлера. Мужчыны скралі філе птушкі (усяго 80 кг), а тушкі куранят выкінулі ў кантэйнер для смецця.
Скрадзеную прадукцыю яны прадалі знаёмаму, большая частка яе была канфіскаваная падчас агляду месца жыхарства.
Прадпрыемству нанесена шкода 1 700 рублёў. Распачата крымінальная справа па ч.2 арт.205 (крадзеж, учынены групай асоб), паведамляе СК