Прэм'ер-міністр Украіны Аляксей Ганчарук заявіў аб тым, што ў 2023 годзе ўкраінская энергасістэма павінна стаць часткай еўрапейскай энергасістэмы, паведамляе «Сьогодні».

«Неабходныя дакументы ўжо падпісаныя, проста трэба над гэтым працаваць. Мы спадзяёмся, што ў 2023 годзе гэтае аб'яднанне сетак, украінскай і еўрапейскай, ужо адбудзецца. Гэта дасць нам магчымасць, у тым ліку і нашай атамнай генерацыі, нават экспартаваць электраэнергію і на гэтым зарабляць. Зараз, насамрэч, праблема экспарту з Беларусі значна перабольшаная. Шчыра кажучы, там не такія вялікія аб'ёмы», — сказаў прэм'ер-міністр Украіны.

Па словах прэм'ера Ганчарука, украінская энергасістэма доўгі час была сумешчана з расійскай, з беларускай і малдоўскай. Аднак далучэнне Украіны да еўрапейскай энергасістэмы прадугледжвае адмову ад адзінай энергасістэмы з Расіяй і Беларуссю.

«Для таго, каб далучыцца да еўрапейскай сеткі, нам прыйдзецца адрэзацца ад расійскай і беларускай. Мы ад гэтага нікуды не падзенемся, і гэта гістарычнае рашэнне ўжо прынята. Гэта значыць, да гэтага мы ўжо паступова імкнёмся», — дадаў украінскі прэм'ер Аляксей Ганчарук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0