kremlin.ru

kremlin.ru

Прэзідэнты Расіі і Украіны Уладзімір Пуцін і Уладзімір Зяленскі правялі тэлефонную размову, гаворыцца ў паведамленні офіса ўкраінскага лідара ў Facebook.

Яны «павіншавалі адзін аднаго з надыходзячымі святамі і праведзеным узаемным вызваленнем зняволеных асоб 29 снежня», - адзначаецца ў паведамленні. У Крамлі пацвердзілі, што лідары абмяняліся віншаваннямі.

Пуцін не віншаваў прэзідэнтаў Украіны са святамі з 2014 года, апошні раз павіншаваўшы 31 снежня 2013 года Віктара Януковіча.

Размова Пуціна і Зяленскага адбылася па ініцыятыве Кіева, адзначае Крэмль. Бакі абмеркавалі дамоўленасці па транзіце расійскага газу праз Украіну, пазітыўна ацанілі абмен паміж Кіевам і Данбасам і выказаліся за развіццё адносін дзвюх краін у 2020 годзе, піша РБК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0