31.12.2019 / 16:58

Пуцін і Лукашэнка падрыхтавалі нам навагодні падарунак, пра які мы маглі толькі марыць? 19

Крэмль вуснамі Пяскова прапанаваў у адносінах з Беларуссю «апакаліптычныя сцэнары» не абмяркоўваць — «пакуль».

У сваю чаргу, Аляксандр Лукашэнка даў загад ураду забяспечыць ўжо у найбліжэйшыя дні пастаўку нафты з альтэрнатыўных крыніц. Перш за ўсё размова ідзе аб пастаўках чыгуначным транспартам з партоў на Балтыцы, а таксама аб задзейнічанні для альтэрнатыўных паставак нафтаправода «Дружба».

А 4 студзеня — так супала — у Мінск упершыню за 27, калі не памыляюся, гадоў прыбудзе дзяржаўны сакратар ЗША.

Пастаўкі нафты і газу з Расіі па субсідаваных цэнах — гэта і ёсць тая шворка, на якой гэтыя дзесяцігоддзі трымалі і беларускую эканоміку, і грамадства. За танны газ беларусы плацілі русіфікацыяй і прывязкай да расійскай сістэмы. Пераход на закуп нафты і газу па рынкавых цэнах — гэта балюча, але не смяротна. Купляюць жа па такіх цэнах і Эстонія, і Літва, і Славакія, і Малдова, і нічога — жывуць. Перайшлі яны на рынкавыя цэны ў розны час, і Беларусь непазбежна таксама пяройдзе, і лепш раней, чым пазней.

Лукашэнка сёлета прамовіў шматзначнае «Я не так ужо і трымаюся за ўладу» — змена фармату адносін з Расіяй непазбежна пацягне і перафарматаванне адносін улады і грамадства ў Беларусі.

Усе чакалі, што перамовы з Расіяй скончацца чарговым кампрамісам і захаваннем статус-кво. Усе меркавалі, што пераход на рынкавыя цэны магчымы толькі ў далёкай будучыні. Крызісы, падобныя да сёлетняга, бывалі ў адносінах з Расіяй ужо не раз.

Таму калі б пераход на рынкавыя прынцыпы здарыўся ужо з гэтага 1 студзеня, гэта быў бы найлепшы навагодні падарунак, пра які беларускае грамадства магло толькі марыць.

Іншая рэч — што будзе ў камплекце з падарункам. Бо адбываецца гэтае абвастрэнне на фоне доўгіх і незразумелых перамоў. Ці не азначае гэта пачатак эканамічнай блакады Беларусі Расіяй па ўсіх франтах з мэтай змусіць да аншлюсу? Ці зможам мы гэта вытрымаць, як вытрымалі ў свой час тыя ж Літва, Эстонія ці Украіна?

Усё гэта пакуль гіпатэтычныя пытанні, а найбольш імаверным вырашэннем крызісу на сёння падаецца ўсё ж чарговы кампраміс.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Рэд.

13
хамса / Адказаць
31.12.2019 / 17:03
вой, Дынько.. летуценнік) асабліва пад новы год)
11
HENRIK KWINTA / Адказаць
31.12.2019 / 17:17
Самым лепшым Навгодним падарункам для Беларусау былоб-гэта каб Лукашэнка и К* зникли з краины раз и назаусёды.
7
Мордехай В. / Адказаць
31.12.2019 / 17:24
Ужо ж адпрацавана на Грузii з Украiнаю. Будзе пагаршэнне, а там альбо здача краiны за вялiкiя грошы, альбо народныя хваляваннi - фашысты, хунта, заходняя правакацыя...  Беларусь да таго ж у АДКБ, таму будуць далей адпрацоўваць тых, хто гатовы аддаць тут усё мiрна - па пратаколе.

Расiя толькi зараз пакрысе за 5 гадоў падняла бабла ў куфарах - значыць недзе iзноў рване, бо гэта адзiны modus operandi iмперыi... Для гэтага з Украiнаю дамовiлiся - каб бабло капала, ды канфлiкт заставаўся замарожаны. Можна было б перакiнуць усенародны быдла-псiхоз на другiя франты.

Наконт пакта Молатава-Рыбентропа гiстэрыка апошнiх тыдняў - гэта ж Пуцiн не краiны НАТА прапануе перадзялiць! Гэта крык Захаду аб тым, што невестэрнiзаваная частка былога еўрапейскага СССР -  гэта наша спрадвечная руская бла-бла-бла... Сталiна правакаваў сусветны iмперыялiзм, Пуцiна - сустветны лiбералiзм... Ну, ужо заезжны матыў ды скрыпачка зламiлаcя, але ж пiцерская гапата нiчога за 20 гадоў не мяняла.

Таму дзень незалежнасцi ў беларусаў яшчэ наперадзе.
Вось памятаеце, калi Майдан стаяў, ужо былi мапы, як Украiна павiнна быць падзелена з Польшчай, Венгрыяй ды г.д.? Чакайце аб тым што Брэст - рускi горад, як запавёў вiцэ-кароль Iндыi лорд Керзон.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру