Аляксандр Лукашэнка сёння правёў тэлефонную размову з прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

«Бакі абмяняліся віншаваннямі і цёплымі пажаданнямі з сувязі з надыходзячым Новым годам. Рабочыя пытанні былі абмеркаваны ў працяг перамоваў з Уладзімірам Пуціным, а таксама ў сувязі з тым, што кантрактаў, якія рэгламентуюць працу ў нафтагазавай сферы, на 1 студзеня не заключана. Вынікам размовы стала дамоўленасць аб арганізацыі канкрэтнай работы па пастаўках вуглевадароднай сыравіны ў Беларусь», - распавялі ў прэс-службе.

Гэтыя ж пытанні Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў сёння па тэлефоне з міністрам энергетыкі Расіі Аляксандрам Новакам. Гаворка ішла пра канкрэтныя графікі і кампаніі, якія будуць пастаўляць нафту ў Беларусь

Лукашэнка даручыў у найбліжэйшыя дні пачаць альтэрнатыўныя пастаўкі нафты

Пуцін і Лукашэнка падрыхтавалі нам навагодні падарунак, пра які мы маглі толькі марыць?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0