Удзельнікі каманды «Крылы анёлаў» пяты раз збяруцца на ранішнюю 10-кіламетровую прабежку. Старт будзе дадзены 1 студзеня ў 9.00 ля мінскага Палаца спорту, паведамляе БелТА.
Прабежка не носіць спаборніцкага характару, а праводзіцца толькі дзеля добрага настрою. Для ўдзелу ў ёй трэба запоўніць электронную форму ў інтэрнэце. На забег ўжо зарэгістраваліся 100 удзельнікаў ва ўзросце ад 18 да 53 гадоў.
Бегчы трэба будзе па ходніках, выконваючы ПДР. Маршрут будзе наступным: ад Палаца спорту на пр.Незалежнасці — да вакзала — па вул.К.Маркса да вул.Леніна, а па ёй да ГУМа - да цырка, а потым да пл.Перамогі - праз наземны пераход паміж пл.Перамогі і пл.Я.Коласа на другі бок пр.Незалежнасці - да цырка - да Опернага тэатра - на ул.Старажоўскую, а там па набярэжнай да мастка цераз Свіслач — назад да Палаца спорту.