У сваім навагоднім звароце да беларускага народа Аляксандр Лукашэнка сказаў, што для мільёнаў гараджан, непарыўна звязаных з зямлёй сваіх продкаў, 2020-ы стане годам ісціны. «Кожны павінен знайсці дарогу да сваёй малой радзімы, якая натхняе і дае сілы».

«Нядаўна праведзеныя парламенцкія выбары зменіць прэзідэнцкая кампанія, якая стане яшчэ больш насычанай і яркай у палітычным жыцці краіны. Разам нам трэба будзе вызначыць свой лёс і будучыню нашай суверэннай Беларусі», — адзначыў кіраўнік краіны.

На думку Лукашэнкі, вынікам дваццацігадовай стваральнай працы ў ХХІ стагоддзі стала пабудова незалежнай, суверэннай дзяржавы. «Мы гэта стварылі ўпершыню ў гісторыі. У гісторыі беларускага народа, якому не раз даводзілася змагацца за права «людзьмі звацца». І 2020-ы не будзе выключэннем», — сказаў ён

«Так, гэта будзе год цяжкай працы і выпрабаванняў, перамог і засмучэнняў. Усё, як у звычайным жыцці. Але як інакш? Права самастойна выбудоўваць свой лёс лёгка не даецца», — рэзюмаваў А. Лукашэнка 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0