3 студзеня на асобных участках дарог у Беларусі захаваецца галалёдзіца, паведамляе БелТА.

Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд. Вецер будзе паўднёва-заходні парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе да мінус 5 градусаў, днём паветра прагрэецца да 5 градусаў вышэй за нуль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0