Грамадства4646

Журналістка СТВ была п'янай у жывым эфіры?

У эфіры тэлеканала СТБ 1 студзеня адбыўся дастаткова нестандартны выпадак. Журналістка Алена Казлова падчас жывога ўключэння ў эфір дзіўна хісталася і не надта цвёрда вымаўляла словы.

Карыстальнікі інтэрнэту нават пачалі жартаваць, што карэспандэнтка магла быць п’янай. Пікантнасці дадавала тое, што ва ўключэнні гаворка вялася пра забег цвярозасці, які адбыўся 1 студзеня каля Палаца спорту.

Відэа з Аленай Казловай за лічаныя гадзіны першага дня года стала вірусным. Яно «качавала» па сацсетках, тэлеграм-каналах і нават інфармацыйных сайтах. «Наша Ніва» звярнулася па каментар да самой журналісткі, але яна перанакіравала да намесніка генеральнага дырэктара СТБ Кірыла Казакова.

«Журналістка моцна хвалявалася. Вы ж, канечне, не бачылі канцоўку відэа? Яна нават страціла прытомнасць»,

— расказаў Казакоў. Па ягоных словах, Алена Казлова працуе на СТВ каля паўгода, а навагодні рэпартаж быў адным з першых у яе працы жывых эфіраў. «Такое бывае з маладымі журналістамі, што яны перахвалююцца.

Ні пра які алкаголь гаворкі быць не можа. У нас строгае правіла, што ўжываць алкаголь падчас працы забаронена», — расказаў прадстаўнік СТБ.

Кірыл Казакоў паведаміў, што 2 студзеня ў Алены Казловай дзень адпачынку, бальнічны яна не брала.

Каментары46

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве12

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Былы форвард зборнай Беларусі Вячаслаў Глеб стаў бацькам1

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА43

У Беларусі бясплатна раздадуць курэй і пеўняў3

За ўдзел у пратэстах асудзілі кандыдата юрыдычных навук і яго бацьку-бізнэсмена1

Жыхарка Ельска вырасціла памідор вагой 1 кілаграм3

Прэзідэнт Фінляндыі інкогніта ўзяў удзел у трыятлоне і фінішаваў другім2

Навукоўцы знайшлі жудасную прычыну, чаму людзі ўпершыню завялі хатніх катоў10

З'езд «Белай Русі» правялі ў тэатры Янкі Купалы12

Раман Пратасевіч: Я ўжо больш за год у разводзе9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве12

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць