У газэце «Беларускае Слова», якая выходзіць у Канадзе, зьмешчана апытаньне некалькіх удзельнікаў апошняй Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі, якая адбылася ў асяродку «Полацак» ў Кліўлендзе.
Адзін з апытаных, Юрка Шаўчэнка, апісваючы ўражаньні ад Сустрэчы сказаў, што, па‑першае, быў захоплены «Полацкам», па‑добраму пазайздросьціў тамтэйшым беларусам — выдатны будынак, прасторная заля, вялікі надзел зямлі, якая і колерам, і ляндшафтам падобная на беларускую, ды й адкрытыя прыветлівыя людзі, наша мовы.
А колькі было цікавых сустрэч! Але галоўнае, што
нарэшце збылася ягоная мара пабачыць Зянона Пазьняка, пагаварыць зь ім асабіста ды ўзяць яшчэ ў яго аўтограф.
Ён — Шаўчэнка — пажадаў яшчэ, каб на Сустрэчах было больш добрых дыскусіяў.
0
0
0
0
0
0