У канцы снежня ў Мінску затрымалі злодзея, што спрабаваў скрасці аўто. Ён хацеў на чужым аўто падвесці сваю дзяўчыну да дома, паведамляе міліцыя.

Гуляючы з сяброўкай па вуліцы Філімонава ў сталіцы 20-гадовы хлопец убачыў прыпаркаваны ВАЗ. Малады чалавек прапанаваў дзяўчыне пракаціцца на ім. Аднак тая адмовілася. А хлопец усё ж адважыўся на крадзеж, каб дагнаць сяброўку і давесці да дома.

Пракраўшыся ў салон, ён паспрабаваў завесці аўто. Нічога не атрымлівалася. Тады фігурант папрасіў дапамогі ў мінака — таксама правал. Тады мінчук проста сышоў дадому.

Выявіць няўдалага злодзея дапамаглі запісы з камер відэаназірання. Так яго і затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0