У Докшыцах мясцовы жыхар з паляўнічай стрэльбы забіў 44-гадовага мужчыну, паведамляе БелТА.

Падазраваны сам патэлефанаваў у міліцыю і расказаў пра ўсё. Інцыдэнт адбыўся на вуліцы. Мужчыны паміж сабой былі знаёмыя.

Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Матыў і абставіны злачынства высвятляюцца.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай забойства магла стаць рэўнасць: жыхар райцэнтра застрэліў паклонніка сваёй былой жонкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0