Расійская кампанія «Транснафта» не атрымала заявак ад нафтаздабываючых кампаній РФ на ажыццяўленне паставак сыравіны на нафтаперапрацоўчыя заводы Беларусі з 1 студзеня. Транзіт нафты праз тэрыторыю Беларусі пры гэтым ідзе ў поўным аб'ёме. Пра гэта tass.ru паведаміў афіцыйны прадстаўнік «Транснафты» Ігар Дзёмін.

Крыніца, блізкая да беларускіх НПЗ, паведаміла, што на заводах былі створаны вялікія запасы сыравіны — парадку 0,5 млн тон нафты. «Гэтага аб'ёму можа хапіць прыкладна на 20 дзён працы», - сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0