Увечары 2 студзеня на скрыжаванні вуліцы Макаёнка і праспекта Незалежнасці адбылося ДТЗ з удзелам Volkswagen, у выніку якога пацярпеў кіроўца легкавіка, паведаміла «Мінск-Навіны» начальнік аддзела па агітацыі і прапагандзе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандра Папова.

Аварыя адбылася каля 21:55. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца Volkswagen выехаў на скрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора.

Ад удару машыну адкінула на ўзбочыну. Адламаны бампер заляцеў аж на прыступкі падземнага перахода.

Кіроўца ў выніку ДТЗ атрымаў пашкоджанні і быў дастаўлены ў бальніцу, адкуль пазней яго адпусцілі дадому. Іншых пацярпелых няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0