Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў журналістам старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Станіслаў Салавей, перадае БелТА.

Прадстаўнік ДАІ нагадаў, што 1 студзеня 2019 года на дарогах краіны праваахоўнікі затрымалі 90 п'яных за рулём. «А 1 студзеня 2020 га затрымана 107 нецвярозых кіроўцаў - гэта досыць вялікая лічба. 2 студзеня было затрымана 69», - праінфармаваў ён. Пры гэтым, паводле статыстыкі, у сярэднім у будні дзень затрымліваюць каля 40 нецвярозых за рулём.

За 1—2 студзеня на дарогах краіны загінулі чатыры чалавекі, яшчэ дзевяць атрымалі розныя траўмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0