Даляр і расійскі рубель 3 студзеня на першых таргах 2020 года падаражэлі, еўра патаннеў, паведамляе сайт Беларускай валютна-фондавай біржы.

Даляр падаражэў на Br0,0013 да Br2,1098 за $ 1 (на таргах 31 снежня - Br2,1085 за $ 1).

Еўра стаў таннейшы на Br0,0095 і стаіць Br2,3542 за 1 еўра (31 снежня - Br2,3637 за 1 еўра).

Курс расійскага рубля вырас на Br0,003 і складае Br3,4012 за 100 расійскіх рублёў (31 снежня - Br3,3982).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0