Латвійскія прадпрыемствы гатовыя прадаставіць Беларусі паслугі па перагрузцы, захоўванні і транспартаванні нафты. Пра гэта паведаміла ў пятніцу tass.ru прадстаўнік аддзела камунікацый Міністэрства зносін (транспарту) Латвіі Івета Канцена.

«Як толькі такая неабходнасць з'явіцца, латвійскія прадпрыемствы гатовы прадаставіць неабходныя паслугі па перагрузцы, захоўванні і транспартаванні як у партах, так і на чыгунцы», — сказала яна, дадаўшы, што «пытанні дадзенага супрацоўніцтва раней абмяркоўваліся з беларускім бокам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0