Акцыя супраць знаходжаньня расейскіх войскаў у Беларусі была праведзеная 17 чэрвеня, у дзень пачатку супольных беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў, паведамляе «Хартыя-97». 15-мэтровая расьцяжка была вывешаная на чыгуначным мосьце над праспэктам Пушкіна ў Менску. Расьцяжка правісела больш за гадзіну, яе пабачылі тысячы менчукоў.

«Хартыя-97»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0