У Беларусі не чакаецца дэфіцыту паліва з-за спынення паставак расійскай нафты на беларускія НПЗ. Пра гэта заявіў «Інтэрфаксу» намеснік гендырэктара «Беларуснафты» Сяргей Каморнікаў.

Паводле яго слоў, усе заправачныя станцыі сеткі «Беларуснафта» працуюць у штатным рэжыме. Ён растлумачыў, што ў кампаніі маюцца дастатковыя запасы ўсіх відаў паліва, якія павінны забяспечыць запраўкі мінімум на працягу дзесяці дзён.

З 1 студзеня Расія прыпыніла пастаўкі нафты ў Беларусь. Загрузка магутнасцяў НПЗ была зніжана да мінімальнага значэння, адзначалі ў канцэрне «Белнафтахім».

Таксама паведамлялася, што беларускія НПЗ захоўваюць запасы, якіх павінна хапіць на 20 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0