МТІС (Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі) перасталі трансляваць расійскі тэлеканал ТНТ International. Намеснік дырэктара МТІС Яўген Ніканкін патлумачыў tut.by, чаму гэта адбылося.

- Дамова скончылася, гэта праўда. З любым каналам дамова сканчаецца практычна кожны год. Яна павінна працягвацца ці не працягвацца.

- А хто быў ініцыятарам непрацягу дамовы: МТІС або ТНТ?

- Не было ініцыятывы непрацягу. Мы проста не дамовіліся з каналам на наступны перыяд, і ўсё.

- Ёсць шанец, што ТНТ вернецца?

- Не люблю даваць абяцанні. Па-першае, шанцы ёсць ва ўсіх. Па-другое, пытанне не ў кантэнце. Тут - двухбаковыя адносіны.

Скажу так: верагоднасць, што ТНТ у гэтым годзе вернецца - вельмі высокая. Можа быць, гэта адбудзецца нават праз месяц. Зразумела, што ён ніяк не вернецца праз два-тры дні. Ёсць працэдуры, якія немагчыма ажыццявіць у любы момант.

- На частаце 402 Мгц, якую раней займаў ТНТ International, з 1 студзеня з'явіўся тэлеканал KVARTAL TV. ТНТ давядзецца шукаць іншую частату?

- KVARTAL TV застанецца ў сетцы МТІС у любым выпадку. Зваротнай замены не адбудзецца. Але ў першую чаргу неабходна дасягнуць дамоўленасці з ТНТ, а ўжо затым вызначыцца з варыянтамі замены.

Аператыўны каментар Сяргея Булацкага, дырэктара прыватнай фірмы ТАА «Трыа Медыя», якая з'яўляецца беларускім праваўладальнікам канала ТНТ International, TUT.BY атрымаць не змог.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0