Колькасць загінуўшых у выніку паводак і апоўзняў у Інданэзіі ўзрасла да 43 чалавек, дзясяткі тысяч жыхароў былі вымушаныя пакінуць свае дамы, паведамляюць інфармагенцтвы.

Прычынай паводак сталі праліўныя дажджы, якія пачаліся ў краіне 31 снежня. Найбольшы ўрон нанесены сталіцы Інданэзіі Джакарце, а таксама найбліжэйшых гарадам. Пацярпела дарожная інфраструктура, у тым ліку чыгуначныя шляхі.

Моцныя дажджы ў рэгіёне працягваюцца. Улады падрыхтавалі некалькі самалётаў, каб разбіць дажджавыя аблокі і зменшыць інтэнсіўнасць ападкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0