ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў «наладзіць вытворчасць корпуснай мэблі на плошчах рэструктурызаванай запалкавай фабрыкі, паведаміў БелТА дырэктар па працы з персаналам холдынгу Мікалай Трушко.

«Вытворчасць запалак стала нерэнтабельнай, попыт на іх упаў. У верасні работнікаў запалкавай фабрыкі (356 чалавек) папярэдзілі, што яна будзе рэструктурызаваная. Пагутарылі з кожным, прапанавалі пераход з навучаннем на іншыя вытворчасці. Такой магчымасцю скарысталіся каля 200 чалавек. З 3 студзеня яны як вучні будуць выконваць новую працу і тры месяцы атрымліваць сярэднюю зарплату па «запалцы». Упэўненыя, на працягу двух-трох месяцаў гэтыя работнікі выйдуць на нормы па новых спецыяльнасцях», - сказаў Мікалай Трушко. Асобным загадам 14 чалавек (у асноўным перадпенсійнага ўзросту) аформлены на іншыя прадпрыемствы холдынгу без навучання.

З прапанаванымі ўмовамі не пагадзіліся 65 чалавек: хтосьці вырашыў не працягваць кантракт, з іншымі спынены працоўныя адносіны па пагадненні бакоў. 

Запалачнікаў уладкавалі на 18 прадпрыемстваў холдынгу. Пры гэтым запалкавая фабрыка працягвае працаваць, у аддзеле нарыхтоўкі шпону працуе 21 чалавек. Пра тэрміны спынення яе дзейнасці не паведамляецца. На вызваленых плошчах наладзяць вытворчасць корпуснай мэблі, у першую чаргу крэслаў.

Запалкавая фабрыка працавала ў Пінску з канца XIX стагоддзя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0