Першым загадам 2020-га года Аляксандр Лукашэнка вызваліў Станіслава Зася ад пасады дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі краіны, піша найбліжэйшы да кіраўніка дзяржавы тэлеграм-канал Пул Першага.
Як стала вядома раней, Зась пераходзіць на іншую працу: ён быў абраны генеральным сакратаром АДКБ.
Месца дзяржсакратара Рады бяспекі пакуль вакантнае. Магчыма, заўтра стане вядома, хто яго зойме, намякае Пул Першага.
Каментары