Дома ў кіраўніка праваабарончага цэнтра «Прававая дапамога насельніцтву» Алега Волчака адбываецца ператрус. Як расказаў Волчак «Нашай Ніве», гэта ўжо другі ператрус за суткі: першы раз да яго прыйшлі сёння а 2-й гадзіне ночы, пабудзіўшы. Другі ідзе проста зараз. У той час, як праваабаронца размаўляў з карэспандэнткай НН, следчыя працавалі на балконе.

З юрыдычнага пункту гледжання, кажа Волчак, працэсуальныя дзеянні адбываюцца без парушэнняў. Следчыя паказалі яму ўсе неабходныя дакументы. Яны нічога не забіраюць, але «залазяць ва ўсе шчыліны», шукаючы сляды крыві.

Ператрусы ідуць у рамках расследавання справы аб знойдзенай у Свіслачы сумцы з парэшткамі жанчыны. Праваахоўнікі «адпрацоўваюць» знаёмых тых жанчын, што зніклі за апошні час. З адной з такіх, кажа Волчак, на раёне бачылі яго брата. Брат не жыве з ім у адной кватэры, але кватэра належыць ім абодвум.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?