Мокры снег і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 5 студзеня, паведамляе БелТА.

У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай пераважна па паўднёвай частцы краіны, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні 5-10 м/с, ноччу і раніцай месцамі з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 1, днём — ад мінус 3 да плюс 3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0