Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў выступіў у якасці дыджэя на навагоднім шоу, паведамляе Радыё Азатлык.

Кіраўнік дзяржавы ўстаў за дыджэйскі пульт, выканаў некалькі песень, праспяваў разам з туркменскімі выканаўцамі і падыграў ім на музычных інструментах.

Бердымухамедаў спяваў і працаваў дыджэем некалькі гадзін у навагоднюю ноч. На вечарыне прысутнічалі галоўныя палітыкі і артысты рэспублікі, якія ўсхвалялі Аркадага («Заступніка»). Прадстаўленне транслявала дзяржаўнае тэлебачанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0