З 4 студзеня 2020 года 1-ю гарадскую клінічную бальніцу Мінска ўзначальвае Дзмітрый Шаўцоў. Да прызначэння на гэтую пасаду ён быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, перадае «Мінск-Навіны».
У суботу Шаўцова калектыву першай клінікі прадставіў першы намеснік камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрый Чараднічэнка.