Памёр Віктар Анатольевіч Рабушка (1962 — 4 студзеня 2020), сакратар Управы Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ і БНФ «Адраджэнне». Пра гэта паведамляюць у сацыяльных сетках яго саратнікі па партыі.

Спадар Рабушка змагаўся за адраджэнне беларускай нацыі і вольнай Беларускай Дзяржавы.

«Віктар служыў Беларусі самааддана і ахвярна, быў прыкладам для ўсіх. Чалавек выдатных інтэлектуальных здольнасцяў, ён зрабіў вялікі ўнёсак у распрацоўку і рэалізацыю палітычных і культурніцкіх праграм на карысць Беларусі. З дня ў дзень, на працягу гадоў Віктар рабіў арганізацыйную працу, не адступаючы перад руцінай і цяжкасцямі», — адзначылі сябры і кіраўніцтва КХП-БНФ.

Развітанне з сп. Віктарам Рабушкам адбудзецца ў панядзелак 6 студзеня, з 11.00 да 12.00 па адрасе: Мінск, завулак Кабушкіна, 49. Дом Смутку Цырыманіял (ст. метро «Аўтазаводзкая»)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0