Кіраўнік МЗС Уладзімір Макей у сваім інстаграме расказаў, як сустрэў Новы год з сябрамі.

«На жаль, снегу не было, як і па ўсёй Беларусі. Але быў добры настрой і неверагоднае жаданне мацаваць нашу Радзіму.

Яна прыгожая, нават у пакінутых вёсках. І ўсе мы павінны зрабіць так, каб яна і надалей заставалася такой самабытнай, прыгожай і самай лепшай у свеце!

З надыходзячымi Калядамі альбо Раством!

Усяго ўсім самага найлепшага! Хай гэты год прынясе ўсім толькі дабро і ўпэўненасць у будучыні.

Будзем любіць нашу Беларусь!» — напісаў Уладзімір Макей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0