05.01.2020 / 13:37

Як сон розуму ў беларускай правінцыі спараджае страх 55

Піша Кастусь Шыталь.

Параф’янава. Фота Кастуся Шыталя.

Я баюся сваіх землякоў.

Мае землякі не цікавяцца палітыкай і не ведаюць, што дзеецца ў міжнародных адносінах і ў айчыннай эканоміцы. Мае землякі не чытаюць Біблію, і не ведаюць, што напісана ў Евангеллі паводле Яна і ў 1-м лісце Паўла да Карынцянаў. Мае землякі не цікавяцца культурай, яны не ведаюць ні пра мульт «Будзьмы» пра гісторыю, ні пра кнігу Андруся Горвата.

Але чалавек не можа не цікавіцца нічым. Правінцыйны чалавек таксама цікавіцца навакольным светам, і гэта ператвараецца ў падвышаную цікаўнасць да жыцця сваіх суседзяў.

Людзі на правінцыі актыўна абгаворваць адзін аднаго, актыўна сплятаюць адзін пра аднаго розныя плёткі, дадаючы да іх часам самыя фантастычныя дэталі. Вось расказвалі, напрыклад, што мяне на суткі за тое, што збіраў подпісы за прыпынак цягніка, пасадзілі.

Ці вось, пераехаўшы ў Параф'янава, хадзіў я па вуліцы, а да мяне раз ці два грамадкі дзяцей падыходзілі, і пыталіся: «А ты наркотики употребляешь?» Пэўна ж, ад старэйшых такую бздуру пачулі.

Людзі на правінцыі актыўна ацэньваюць адзін аднаго. Ацэнка залежыць ад асобы таго, хто ацэньвае. Хто добры чалавек — той будзе добра казаць пра іншага. Хто злы — той будзе абгаворваць. Бадай што наплявузгаць на суседа — гэта найбольш пэўны спосаб падняць хаця б у сваіх вачах сваю значнасць.

Таму людзі на правінцыі заўсёды баяцца «а што скажуць людзі?» Зрэшты, людзі часцей за ўсё кажуць у вочы адно, а за вочы — што думаюць.

Але, хто смялейшы, часам кажа ў вочы. І дыктуе: табе трэба рабіць так і так. Аднойчы я атрымліваю паведамленне, даволі доўгае. Жанчына мне даводзіць, што я не маю права дабівацца ад уладаў добрых дарог і ліхтароў, бо я не маю працы і сям'і, а «сяджу на шыі ў маці і цёткі». Такую дробную дэталь, як маю няздольнасць працаваць яна, вядома, не ўлічвала — ды й навошта аналізаваць дэталі, калі трэба асудзіць бліжняга?

Людзі на правінцыі маюць абмежаваны светапогляд і слабое інтэлектуальнае развіццё. Ксёндз-пробашч кажа, што нават настаўнікі адмаўляюцца купляць каталіцкі часопіс для інтэлігенцыі «Наша вера». Яны кажуць, што яго змест занадта складаны для іх.

Людзі на правінцыі з насцярожанасцю ўспрымаюць усіх, хто інакш жыве, хто інакш думае. Хто разумнейшы, хто багацейшы, хто прыехаўшы са сталіцы. Маці і бабуля адной маёй параф'янаўскай знаёмай кожны раз выносілі ёй мазгі, калі яна заязджала да мяне на гарбату, да слёз дзяўчыну даводзілі. За што выносілі? — то загадка для мяне.

Я не ведаю, што пераважае ў гэтай насцярожанасці і недаверы. Варожасць да таго, хто іншы — ці боязь?

Магчыма, мае землякі проста баяцца мяне — чалавека, які жыве іначай чым яны, які не баіцца адкрыта ісці ў контры з уладай.

А я баюся іх.

Магчыма, мы проста баімся адзін аднаго. Калі не дэталізаваць усё напісанае вышэй, мы проста адзін аднаго баімся, бо не разумеем.

Чытайце таксама: Вёска выглядае як чалавек, якому павыбівалі зубы

17
Васіль / Адказаць
05.01.2020 / 13:50
Дакладна так! А паратунак ад такога сну розуму і страху - праца на самога сябе, а не на дзяржаву, і свабодная інфармацыя.
14
Tatti / Адказаць
05.01.2020 / 13:55
Так. Вельмі абмежаваны светапогляд. І, што самае дрэннае, няма інтарэсу нават да сваёй зямлі: усё менш і менш людзей апрацоўваюць свае надзелы. У адной вёсцы, дзе я пастаянна бываю, у магазіне вялікім попытам увосень і узімку карыстаецца бульба і іншая гародніна. Гэта таму, што няма па-першае, прыватнай маёмасці на зямлю, а па-другое дзяржава 25 год выхоўвала ідэальных парабкаў і "иждивенцев" (прабачце, не ведаю як гэта слова будзе на беларускай). Гэты "сон разума" сапраўды нарадзіў шмат пачварных істот, якія ня ведаюць, наогул, што такое святло.
54
Satan / Адказаць
05.01.2020 / 14:14
Мае землякі не чытаюць Біблію, і не ведаюць, што напісана ў Евангеллі паводле Яна і ў 1-м лісце Паўла да Карынцянаў
70% жителей Чехии не читают Библию. И никогда не читали. Но беларусов я боюсь больше, чем чехов.

https://nn.by/?c=ar&i=243875
Ці вось, пераехаўшы ў Параф'янава, хадзіў я па вуліцы, а да мяне раз ці два грамадкі дзяцей падыходзілі, і пыталіся: «А ты наркотики употребляешь?»
Странно. Когда я приезжаю в беларускую деревню, меня никто не спрашивает употребляю ли я наркотики. Ни разу такого не было. Может автор текста действительно похож на наркомана? Какие бы забитые и бедные люди не были в беларуской провинции, они таки зачастую добрее и лучше этих всех минчан, переехавших 20 лет назад из той же провинции. Другое дело, о чем мне с ними в этой деревне разговаривать? Ну, можно бахнуть водки, обсудить погоду, поругать Лукашенку, обсудить бывших, будущих и настоящих. Я могу поддержать разговор на любую тему. Но это час-два, а дальше обе стороны разговора понимают, что разговаривать больше как-то и не о чем. Впрочем, с большинством минчан мне тоже разговаривать особо не о чем.

Людзі на правінцыі актыўна ацэньваюць адзін аднаго.

Ой, а в Минске типа нет? Чуть более броско оденешься и процентов 80% проходящих мимо тебя будут на тебя смотреть и оценивать. И это совсем чуть более броско. Никаких розовых лосин я не одеваю)) Но даже рваные джинсы в сочетании с высокими синими ботинками на 36летнем мужике для большинства соотечественников - это повод оценить прохожего. Ай-яй-яй, в таком возрасте же уже нужно носить черную курточку, черную шапочку, черные ботиночки и черные брюки от свадебного костюма. Еще идёт и курит. И наверное пьяный (да, точно пьяный!). Ай-яй-яй.
Паказаць усе каментары/ 55 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру