Аляксандр Лукашэнка заявіў аб магчымым павелічэнні колькасці каманд, якія будуць удзельнічаць у Калядным турніры.
«Мы і далей будзем падтрымліваць гэты турнір. Магчыма, павялічваць колькасць каманд», — цытуе by.tribuna.com заяву Лукашэнкі, якая прагучала на тэлеканале «Беларусь 1».
«Ахвотных прыехаць велізарная колькасць. Але мы пакуль у сілу розных прычын абмяжоўваемся 12 камандамі. Хацелася б, каб іх было больш. Для спартсменаў гэта проста свята, калі яны сустракаюцца на лёдзе праз дзясяткі гадоў пасля таго, як сышлі з прафесійнага спорту», -- сказаў Лукашэнка.
0
0
0
0
0
0