Літоўскія турагенцтвы знайшлі залатую жылу прапанаваўшы віленчукам паездкі на закупы ў Польшчу.

На мінулым тыдні прыехаўшыя з Польшчы задаволеныя літоўскія пакупнікі маюць намер паўтарыць тур у Польшчу, піша літоўская газета «Lietuvos rytas».

«Там ўсё таннейшае», — кажуць літоўцы, якія позна ўвечар у суботу вярнуліся дадому з поўнымі кайстрамі пакупак.

Шоп‑туры ў Польшчу арганізуе кампанія Sėkmės žvaigždynas.

«Думаю, паездка ўдалася. Некаторыя людзі жадаюць ездзіць у Польшчу і па серадах», — кажа прадстаўнік агенцтва Марына Станкевіч.

«Мы плануем яшчэ адзін тур праз некалькі тыдняў і напярэдадні Вялікадня. Але калі цікавасць будзе захоўвацца на цяперашнім узроўні, паездкі будзем арганізоўваць часцей», — абяцае прадстаўнік Sėkmės žvaigždynas.

westki.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0