Фота kp.by
У «Комсомольской правде» з'явілася фота студэнткі Акадэміі міліцыі ў негліжэ.
Газета надрукавала яго на апошняй старонцы: вось якія сіелыя красуні ў нашай Акадэміі міліцыі.
Алена навучаецца ў АМ завочна, на юрыстку.
Публікацыю заўважылі. Кіраўніцтва Акадэміі палічыла, што студэнткам не прыстойна пазаваць у такім выглядзе.
Ад студэнткі запатрабавалі тлумачальныя. Да выключэння справа не дайшла — студэнтка патлумачыла, што сама, маўляў, фотаў не дасылала, а даслаў нехта іншы, пажартаваў гэтак на 8 Сакавіка.
Мадэльку проста папрасілі надалей не «ганьбіць гонар беларускай міліцыі».