sk.usembassy.gov

sk.usembassy.gov

Галоўным прыхільнікам забойства іранскага генерала Касема Сулеймані сярод членаў амерыканскай адміністрацыі быў дзяржсакратар Майк Пампеа, некалькі месяцаў ён пераконваў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ліквідаваць кіраўніка элітнага падраздзялення «Аль Кудс». Пра гэта паведамляе газета Washington Post у панядзелак.

Паводле выдання, Трамп доўгі час быў супраць гэтай аперацыі, сітуацыя змянілася пасля гібелі амерыканскага цывільнага кантрактніка ў выніку абстрэлу вайсковай базы ў раёне Кіркук.

Аўтар публікацыі лічыць, што забойства Сулеймані Пампеа можа выкарыстоўваць для развіцця сваёй палітычнай кар'еры. У прыватнасці, гэта нібыта забяспечыць яму падтрымку ізраільскага лобі.

Крыніца WP у Белым доме адзначае, што ранейшы кіраўнік Пентагона Джым Мэціс ніколі б не пагадзіўся на забойства Сулеймані. Іншы суразмоўца газеты адказвае, што дзяржсакратар заўсёды выдзяляў Іран, і вельмі ўважліва вывучае любыя дакументы, якія тычацца гэтай тэмы.

Генерал Касем Сулеймані быў забіты 3 студзеня ў ходзе ракетнага ўдару ЗША па аэрапорце Багдада. Загад аддаў Дональд Трамп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0