Лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі 5 студзеня падчас прагулкі ў цэнтры Масквы раздаваў мінакам па тысячы рублёў. Падчас свайго візіту на Красную плошчу ён вёў прамую трансляцыю ў сваім инстаграме.
«Дзеці інваліды. Хто яшчэ? Сіраты. Дзе? Прыгонныя, халопы. Давай!» — каментуе ў трансляцыі раздачу купюр палітык.
Акрамя трансляцыі з наведвання кірмашу, Жырыноўскі апублікаваў пост у сваім профілі.
«Сёння прагуляўся па кірмашах ля ГУМа. Масква пышна ўпрыгожаная, маса людзей гуляе, ва ўсіх добры настрой. Так бы і ўвесь год прайшоў!» — падпісаў фота Жырыноўскі.
0
0
0
0
0
0